У суботу 12 студзеня ў 22.15 зборная Беларусі правядзе першы за 18 гадоў матч у фінальнай частцы чэмпіянату свету па гандболе. Спаборніцтвы адбываюцца ў Іспаніі. Сённяшні супернік беларусаў — зборная Польшчы.

Сяргей Рутэнка

Сяргей Рутэнка

Казімір Катлінскі

Казімір Катлінскі

Віталь Чарапенька

Віталь Чарапенька

Іван Броўка

Іван Броўка

Апроч іх, у нашай групе зборныя Сербіі (з імі гуляем 14 студзеня), Паўднёвай Карэі (15 студзеня), Славеніі (17 студзеня) і Саўдаўскай Аравіі (19 студзеня). У наступны раўнд выйдуць чатыры найлепшыя каманды з шасці.

Зборная Беларусі атрымала права згуляць на чэмпіянаце свету пасля таго, як у чэрвені 2012 года па суме дзвюх сустрэч перамагла славакаў. На «Мінск-Арэне» быў аншлаг.

Пазнаёмцеся з асноўнымі беларускімі гандбольнымі зоркамі.

Сяргей Рутэнка

Тут шмат казаць не трэба. Капітан беларускай зборнай выступае ў «Барсэлоне», адным з лепшых клубаў свету, у матчах за нацыянальную каманду практычна заўсёды становіцца яе лепшым бамбардзірам, у яго ёсць вопыт удзелу ў топ-турнірах. Як бы ні гралі ў дыпламатыю сам Рутэнка, трэнеры і партнёры, з ім і без яго каманда выглядае па-рознаму. Бянтэжыць хіба што траўміраванае калена важака, але ён гатовы цярпець дзеля поспеху.

Казімір Катлінскі / Віталь Чарапенька

Брамнікаў беларускай зборнай вырашана выдаць за адзіную постаць. Так і павінна быць у камандзе: калі не ідуць справы ў аднаго галкіпера, падхапіць сцяг абавязаны іншы. На баку Катлінскага — вопыт і ўдалыя выступы за зборную ў вырашальных матчах. За Чарапеньку кажа кураж, які дапамог яму нядаўна практычна ў адзіночку дасягаць перамог у гульнях айчыннага чэмпіянату.

Іван Броўка

Незаменны ў абароне, які часта апякае лідараў суперніка персанальна, Броўка вядомы сваёй самааддачай. Няма сумневаў: на пляцоўцы гэты левы крайні пакіне усе сілы, каб яго каманда перамагла. Акрамя таго, Іван можа згуляць вынікова і ў атацы, прычым не забывае і пра эстэтычны складнік галоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?