Столькі нянавісьці ў камэнтарах на сайце Свабоды! Я не адзіны мадэратар, але скажу пра сябе —
хоць ты хавайся ў бульбу, калі людзі нібыта тваіх поглядаў аж настолькі безапэляцыйныя, глухія і злыя.Міжволі задумаесься — а ў чым уласна іх і твае погляды супадаюць? У прабеларускай рыторыцы? Магчыма. Але ва ўсім астатнім мне часта хочацца перайсьці на другі бок вуліцы.
Ва ўсім астатнім… Мая беларушчына ніколі не была злой, хамскай,
Увогуле добры тон кожнай дыскусіі пачынаецца з тваёй унутранай гатовасьці быць перакананым тваім апанэнтам. Гэта не капітуляцыя, гэта, наадварот, мабілізацыя і шанцы на будучыню.
На такім настроі ў
У тым нефармальным руху было мноства людзей усякіх поглядаў — лібэралы, кансэрватары, марксісты, хіпі, астролягі і страшна прызнацца хто яшчэ. Проста тады, калі іх стала аж так шмат, і стала магчымым тое, што сталася на пераломе
Дзе яны цяпер, тыя людзі беларушчыны?
Дваццаць гадоў таму я сышоў з БНФ менавіта
Але маё пытаньне ня ў тым. Навукоўцы кажуць, што чалавецтва гуманізуецца. Аказваецца,
20-е стагодзьдзе было самым некрывапралітным (у адсотках да насельніцтва Зямлі) за ўсю гісторыю. Пры ўсіх войнах і катастрофах.Па-мойму , гэта добрая тэндэнцыя. А вы думаеце інакш?
Ёсьць дзьве беларушчыны — адкрытая для прыхільнікаў і нацменская. Адкрытая беларушчына адкрытая навонкі для ўсяго існага ў гэтым сьвеце, бо яна большая за людзей, яна ідэя. Нацменская — адштурхоўваецца ад усяго існага дзеля самазахаваньня групы. Беларушчына тут меншая за інтарэсы людзей, яна знак, які іх адрозьнівае ад чужакоў. Але знак, у адрозьненьне ад ідэі, не пашыраецца.
Вы засьцерагаеце ад засільля мультыкультуралізму, сіянізму і гомасэксуалізму. Страшныя зьявы. Але езьдзячы «па Эўропах», я ні разу не сустракаўся з гэтымі праблемамі, тым больш абсурдна ўявіць, што яны б нейкім чынам заміналі маёй ідэі.
Затое паўсюль бачыў рэалізаваную нацыянальную ідэнтычнасьць, вернасьць традыцыі, і думаў, што гэта нам бы павучыцца ў іх таму, чаго мы хочам, а ўжо крый божа вучыць іх.
І вось што я зразумеў пра нашу нацыянальную ідэю. Між іншым, у свой час я й пазнаваў яе з працаў яе бацькі Антона Луцкевіча, які першы абгрунтаваў і нашу дзяржаўнасьць і незалежнасьць. Я зразумеў, што
беларускі нацыяналізм можа аб’ядноўваць людзей розных, нават супрацьлеглых палітычных, сацыяльных, культурных дактрынаў. У гэтым яго сіла. Так было ў нашаніўскую пару, так было ў часе паўставаньня маладзёвага руху.Езьдзілі пратэставаць супраць затапленьня Віцебшчыны, не адбылося затапленьня. Езьдзілі на абвалаваньне Прыпяці, не адбылося абвалаваньня… Эфэкт адкрытай супольнасьці — яна, аказваецца, усемагутная. І апазыцыю ў ВС абрала яна, бегаючы па кватэрах ды пляцах. Грамадзянская супольнасьць.
Я хачу, каб Беларусь была беларускай. Але я ведаю, што палітычна, цывілізацыйна, культурна яна была, ёсьць і будзе рознай. І ў нас ёсьць шмат шанцаў і магчымасьцяў яе стварыць. Для гэтага трэба прызнаць, што
беларушчына — усіхная, незалежна ад полу, расы, арыентацыі ці пазыцыі на выбарах.
А ўсё іншае — ад КДБ:)