Экс-прэм'ер Мілаш Земан і першы віцэ-прэм'ер, кіраўнік МЗС Чэхіі Карэл Шварцэнберг выйшлі ў другі тур выбараў прэзідэнта Чэхіі, які пройдзе 25 і 26 студзеня.

Пасля апрацоўкі звестак з 14764 з 14904 тысячы выбарчых участкаў (99,06%) лідзіруе Мілаш Земан з 24,27% галасоў. На другім месцы Карэл Шварцэнберг з 23,25%. Мясцовыя палітолагі называюць выхад Шварцэнберга ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў «абсалютнай палітычнай сенсацыяй», бо ў сацыялагічных апытаннях ён нязменна займаў 4-5 месца, паведамілі РІА «Навіны».

У 2009 г. Шварцэнберг, тады намеснік кіраўніка МЗС Чэхіі, наведваў Мінск, вёў перамовы пра перспектывы збліжэння Беларусі і ЕС.

Выбары прэзідэнта Чэхіі праходзілі ў пятніцу і суботу, яўка выбаршчыкаў склала 56,7%. Гэта былі першыя наўпростыя ўсенародныя выбары кіраўніка дзяржавы, да гэтага прэзідэнта выбіраў парламент.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0