Кіроўца ЗАЗ не справіўся з кіраваннем і вылецеў на «сустрэчку», дзе сутыкнуўся з мікрааўтобусам.

«11 студзеня ў 12.00 на 63-м км аўтадарогі Мерэфа — Лазавая — Паўлаград, у раёне пасёлка Перамога Першамайскага раёна, 38-гадовы кіроўца аўтамабіля ЗАЗ-1102 не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем ГАЗ-2705222, —
паведамляе РБК са спасылкай на прэс-службу ДАІ МУС Украіны.

У выніку сутыкнення кіроўца ЗАЗ і 36-гадовы пасажыр яго аўтамабіля (грамадзянін Беларусі) ад атрыманых траўмаў загінулі на месцы здарэння, а 55-гадовы кіроўца і 59-гадовы пасажыр «ГАЗ» з траўмамі рознай ступені цякасці былі шпіталізаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?