Міністэрства юстыцыі даслала ліст, у якім абвясціла аб прыпыненні на месяц рэгістрацыі грамадскага аб’яднання «Маладыя хрысціянскія дэмакраты».

У Мінюсце ад аргкамітэта МХД у дадатак да ўжо пададзеных дакументаў запатрабавалі прадставіць дакументы, падача якіх непрадугледжаная законам. Кіраўніцтва МХД падаваць гэтыя дакументы не збіраецца і лічыць, што яны патрэбныя, каб сфабрыкаваць справу аб нерэгістрацыі аб’яднання.

***

Устаноўчы сход грамадскай арганізацыі «Маладыя хрысціянскія дэмакраты» адбыўся ў Менску 3 лістапада 2012 г.

«Устаноўчы сход і тое, як заснавальнікі МХД ставілі свае подпісы за заснаванне арганізацыі, фіксавалася на відэа. Гэтыя кадры, безумоўна, будуць прадэманстраваныя ў судзе ў выпадку, калі МХД афіцыйна адмовяць у рэгістрацыі», — адзначыла старшыня аргкамітэта МХД Марына Хоміч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?