Пра гэта са спасылкай на міністарку замежных спраў Грузіі Маю Панджыкідзэ піша на сайце Хартыя-97 Раман Якаўлеўскі.

«Гэтую сустрэчу мы ладзім супольна з двума еўракамісарамі — еўрапейскім камісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле і еўракамісарам па пытаннях транспарту Сіімам Каласам. Так што мы супрацоўнічаем з Беларуссю на гэтым узроўні і пры сустрэчы пагаворым аб далейшым супрацоўніцтве, магчыма гэта ці не і пры якіх умовах. Мы вельмі рады ўдзелу прадстаўнікоў Беларусі і таму, што 12–13 лютага ў Тбілісі будуць прадстаўлены ўсе шэсць краін УП. І мы ўжо атрымалі адказ, што яны прыедуць», — адзначыла міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?