Меркаванні3838

Алег Трусаў: Унучкі Лукашэнкі — стапрацэнтовыя беларускі

Унучкі Аляксандра Лукашэнкі перамаглі ў літаратурным конкурсе «Гуляй, зіма, твая часіна!». Другакласніца Дар’я і трэцякласніца Настасся даслалі на спаборніцтва казку пра аднарога. Напісалі па-беларуску.

«Вельмі добрая, па-дзіцячаму наіўная казка, — кажа сяброўка журы дзіцячая пісьменніца Алена Масла. — Прычым відаць, што дзеці самі пісалі. Звычайна ж адразу разумееш, дзе настаўнік дапамагаў».

Алена Масла кажа, што была здзіўленая, даведаўшыся, што дзяўчынкі, якіх яна сама вылучыла на першую прэмію, унучкі прэзідэнта. Сцвярджае, што не ведаў гэтага й іншы сябар журы — пісьменнік Анатоль Бутэвіч. А вось старшыня журы Уладзімір Ліпскі ведаў, але на рашэньне журы гэта ніяк не паўплывала: казка дзяўчынак сапраўды была вартая першай прэміі: «Гэта сапраўды выдатныя казачкі, выдатныя сачыненні. Каб усе дзеці нашы так пісалі».

Алена Масла цалкам пацвярджае словы Уладзіміра Ліпскага: «Незалежна адзін ад аднаго мы прыйшлі да высноваў па пераможцах».

Конкурс ладзіў музей Якуба Коласа якраз у гонар 130-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Другое месца заняў другакласнік Алесь Клікуноў, сын перакладчыка Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Клікунова. Клікуновы ў сям’і гавораць толькі па-беларуску. Удзельнічаць у конкурсе ім прапанавалі ў школе.

«Цікавая кампанія выйшла», — смяецца Андрэй.

Тое, што ўнучкі прэзідэнта добра валодаюць беларускай мовай, зусім не дзіва — лічыць Алег Трусаў, старшыня Таварыства беларускай мовы: ​​«Вы на 10 год ужо адстаяце ад рэальнасці. Сітуацыя кардынальна памяналася. За апошняе дзесяцігоддзе прэзідэнт пра мову выказваецца толькі добра. Калі я вам такія цытаты пакажу, вы падумаеце, што гэта Гілевіч ці Быкаў», — жартуе Алег Трусаў.

Алег Трусаў лічыць, што ўнучкі прэзідэнта — дзеці стапрацэнтовых беларусаў, паколькі, паводле старшыні ТБМ, сыны Лукашэнкі ажаніліся з беларускамі і маюць вясковыя карані.

Але ж і палітычны момант у перамозе дзяўчатак Лукашэнак у конкурсе безумоўна ёсць, кажа Алег Трусаў: «Паглядзіце, колькі білбордаў улада паставіла «Размаўляй па-беларуску». Колькі грошай на гэта патраціла. Гэта значыць, яна падкрэслівае: у нас усё добра зь беларускай мовай».

Калі ж сам Лукашэнка загаворыць па-беларуску? «Дый ён жа па-руску ніколі не гаворыць! — сцвярджае Алег Трусаў. — Паехаў у Маскву, сказаў «гвалт». У яго бедны запас расейскай мовы. Як і большая частка нашага народу, ён размаўляе на трасянцы. Па-руску не можа без беларускага акцэнту гаварыць. Я вось магу без акцэнту, а ён не можа. «Жэншшына» і так далей — рускія так не гавораць», — падсумоўвае старшыня ТБМ.

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца 18 студзеня ў будынку музея. На яго запрошаныя ўсе ўдзельнікі.

Каментары38

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу26

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу

Усе навіны →
Усе навіны

Неверагодная гісторыя кахання, пра якую некалі зніме стужку «Беларусьфільм»5

Пуцін учора павіншаваў расіян з вызваленнем Курскай вобласці. Z-блогеры яго абверглі

Самы гнуткі сенатар ЗША пасля крытыкі Трампам расійскіх удараў па Украіне нагадаў пра дадатковыя санкцыі супраць РФ1

Ноччу ў Беларусі былі моцныя замаразкі1

Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу. Інакш дзяржава скарыстае тыя грошы сама25

«Я пакуль трымаюся». Ментусава пра працу з Каверыным і канфлікты29

​У Ванкуверы аўтамабіль урэзаўся ў натоўп падчас фестывалю: загінулі 8 чалавек1

Ці варта пазбягаць кока-колы і пэпсі: што кажуць хімік і дактары2

Дэмі Мур расказала, як ёй атрымліваецца захоўваць маладосць і фігуру9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу26

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць