«Лабараторыя Касперскага» апублікавала справаздачу аб даследаванні аперацыі «Чырвоны кастрычнік», якая праводзіцца хакерамі з мэтай шпіянажу за рознымі краінамі свету.
Яна пачалася яшчэ ў 2007 годзе і працягваецца да гэтага часу.

Чырвоным пазначаныя краіны, на якія ажыццяўлялася атака.

Чырвоным пазначаныя краіны, на якія ажыццяўлялася атака.

Невядомыя кіберзлачынцы сачылі за дыпламатычнымі, ўрадавымі і навуковымі арганізацыямі ў больш чым 50 краінах свету, у тым ліку і Беларусі.

У нашай краіне былі зафіксаваныя пяць заражэнняў — увагу хакераў прыцягнулі дзяржаўныя ўстановы, амбасады, даследчыя інстытуты і нафтагазавыя кампаніі.
У антывіруснай базе «Лабараторыі Касперскага» дадзеная шкоднасная праграма мае назву Backdoor. Win32.Sputnik.

«Дзеянні зламыснікаў былі накіраваны на атрыманне канфідэнцыйнай інфармацыі, дадзеных, якія адкрываюць доступ да кампутарных сістэм, персанальных мабільных прыладаў і карпаратыўных сетак, а таксама збор звестак геапалітычнага характару», — гаворыцца ў справаздачы.

Для кантролю сеткі кіберзлачынцы выкарысталі больш за 60 даменных імёнаў і серверы, размешчаныя ў розных краінах свету. Пры гэтым значная іх частка знаходзілася на тэрыторыі Германіі і Расіі.

Для заражэння сістэм злачынцы рассылалі фішынгавыя лісты, адрасаваныя канкрэтным атрымальнікам у той ці іншай арганізацыі. У склад лістоў уваходзіла спецыяльная траянская праграма, для ўстаноўкі якой лісты ўтрымоўвалі эксплойты, якія выкарыстоўвалі ўразлівасці ў Microsoft Office.

Гэтыя эксплойты ўпершыню былі прыдуманыя кітайскімі хакерамі, а ў скрыпце былі заўважаныя сляды праграмістаў з расійскамоўнай прасторы — у прыватнасці, слэнгавае слова «прога».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?