У міліцыі паведамілі, што 12 студзеня некалькі маладых людзей праніклі на ахоўную тэрыторыю мінскай тэлевышкі па вуліцы Камуністычнай і скокнулі з яе на парашутах. У ходзе праверкі асобы маладых людзей былі ўстаноўленыя — усе яны жыхары Баранавічаў. У той жа дзень увечары яны былі затрыманыя.
Суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў двух парушальнікаў да пяці сутак адміністрацыйнага арышту за незаконнае пранікненне на ахоўны аб’ект (арт.23.14 КоАП). Дачыненне трэцяга затрыманага яшчэ ўстанаўліваецца.
У ГУУС падкрэслілі, што вялікую дапамогу ва ўсталяванні асоб парушальнікаў сыграўКіраўніцтва ГУУС Мінгарвыканкама выказвае падзяку неабыякавым мінчанам, якое аказала садзейнічанне ў пошуку правапарушальнікаў.інтэрнэт-праект мінскай міліцыі «Перахоп».