Будынак стаяў непадалёк ад чыгуначных шляхоў у прыгарадзе Стакгольма, паведамляе партал Local.
У момант інцыдэнту ў невялікім трохкватэрным доме знаходзіліся пяць чалавек. Цягнік пратараніў сцяну будынка, і палова галаўнога вагона апынулася ўнутры кухні. Па шчаслівай выпадковасці ніхто з жыхароў не пацярпеў.
Угоншчыца, якая працуе прыбіральшчыцай, атрымала сур'ёзныя траўмы і была дастаўлена ў бальніцу на верталёце.