Ад 00:00 гадзін 16 студзеня ў Беларусі павялічваюцца рознічныя кошты на аўтамабільнае паліва.
Як паведамляюць «Бізнэс-навіны», паліва падаражэе ў сярэднім на 5%. Гэта першае павышэнне коштаў на паліва ў 2013 годзе. Паведамляецца, што Міністэрства эканомікі ўхваліла сёлета штоквартальнае павышэнне коштаў на паліва на 5%.
З 16 студзеня будуць наступныя рознічныя кошты:
«Нармаль-80» — 7200 рублёў за літр; АІ-92 — 7400 рублёў за літр; АІ-95 — 7800 рублёў за літр; дызельнае паліва — 8000 рублёў за літр; дызпаліва «Еўра-5» — 8400 рублёў за літр; дызпаліва «Арктыка» — 9300 рублёў за літр.
Сёння рознічныя кошты на АЗС складаюць:
бензін Нармаль-80 — 6750 рублёў бензін АІ-92 — 6950 рублёў бензін АІ-95 — 7500 рублёў дызельнае паліва — 7650 рублёў
Папярэдняе павышэнне адбылося 3 кастрычніка 2012 года