Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 17 студзеня ў Беларусі будзе воблачна, снег, мокры снег, слабая завіруха. Ноччу на большай частцы, днём месцамі моцны снег, наліпанне мокрага снегу. На паўднёвым усходзе краіны мокры снег з дажджом, ноччу і раніцай туман, галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 4—9 м/с, па паўночным захадзе парывы да 12 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 9°С на паўночным захадзе да плюс 1°С у паўднёва-ўсходніх раёнах краіны.

18 студзеня ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці 5—10 м/с, ноччу па поўначы парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 6—13°С, па паўднёвым усходзе мінус 3—5°С, ноччу па захадзе пры праясненнях да мінус 15°С.

19 студзеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах невялікі снег, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 3—8 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 7—14°С, максімальная днём мінус 4—11°С; месцамі па паўночна-заходняй палове ноччу мінус 15—20°С, днём мінус 12—15°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?