Boeing 787 Dreamliner японскай авіякампаніі All Nippon Airways. Фота з Вікіпедыі.

Boeing 787 Dreamliner японскай авіякампаніі All Nippon Airways. Фота з Вікіпедыі.

Бізнэс-клас Boeing 787. Дарэчы, у «Дрымлайнера» самыя вялікія ілюмінатары сярод пасажырскіх самалётаў. Фота з Flickr.

Бізнэс-клас Boeing 787. Дарэчы, у «Дрымлайнера» самыя вялікія ілюмінатары сярод пасажырскіх самалётаў. Фота з Flickr.

Салон эканом-класа. Фота з Flickr.

Салон эканом-класа. Фота з Flickr.

Адрыў Boeing 787 ад зямлі. Фота з Flickr.

Адрыў Boeing 787 ад зямлі. Фота з Flickr.

Трап ля хваставых дзвярэй. Фота з Flickr.

Трап ля хваставых дзвярэй. Фота з Flickr.

Рухавік Rolls Royce. Фота з Flickr.

Рухавік Rolls Royce. Фота з Flickr.

Рознакаляровая падсветка салона. Фота з Flickr.

Рознакаляровая падсветка салона. Фота з Flickr.

Boeing 787 Dreamliner паспеў адлятаць толькі год камерцыйнай эксплуатацыі, але японскі авіяперавозчык All Nippon Airways прыняў рашэнне спыніць на нявызначаны час палёты сямнаццаці сваіх «лайнераў мары» праз паўторныя тэхнічныя праблемы пасля таго, як 16 студзеня пілоты рэйса з прэфектуры Ямагуці ў Токіа былі вымушаны зрабіць чарговую аварыйную пасадку. Як паведамляецца, яны заўважылі ў кабіне дым і адчулі непрыемны пах. Таксама на пульт кіравання паступіў сігнал пра няспраўнасць батарэі. Пасля заявы All Nippon Airways яшчэ адна японская авіякампанія Japan Airlines спыніла палёты Boeing 787.

Гэты інцыдэнт з Boeing 787 стаў ужо сёмым у 2013 годзе. Што ж здаралася з гэтымі самалётамі?

Выцекі паліва і алівы: 8 студзеня 2013 года ў аэрапорце Бостана (ЗША) у «Дрымлайнера» была зафіксавана ўцечка паліва. Такая ж сітуацыя адбылася і 13 студзеня гэтага года ў аэрапорце Нарыта ў Токіа. 11 студзеня 2013 ў аэрапорце Міядзакі тэхнікі зафіксавалі выце алівы з рухавіка. 5 верасня 2012 магчымая ўцечка алівы (ці іншай тэхнічнай вадкасці) выклікала задымленне рухавіка пры падрыхтоўцы да ўзлёту.

Электраправодка і электраабсталяванне: 14 снежня 2012 Boeing 787 Qatar Airways вымушана прызямліўся ў Лондане праз дэфект электрагенератара. 7 студзеня 2013 года ў японскім «Боінгу», што стаяў у аэрапорце Бостана, загарэлася батарэя.

Шасі: 6 лістапада 2011 года ў Boeing 787 часткова не выйшла шасі, і пілоты былі вымушаны выпусціць шасі ў ручным рэжыме. А 9 студзеня All Nippon Airways не выпусціла «Боінг» праз няспраўнасць тармазной сістэмы.

Акрамя гэтага, 11 студзеня 2013 года таксама ў Boeing 787 трэснула лабавое шкло кабіны пілотаў. 4 снежня 2012 года самалёт амерыканскай United Airlines аварыйна прызямліўся праз нявызначаныя тэхнічныя прычыны.

Улады ЗША і Японіі ўжо абвецілі маштабную праверку авіалайнераў, а таксама іх вытворчасці.

Boeing 787 Dreamliner — далёкамагістральны самалёт, які можа праляцець 15 тысячаў кіламетраў без дазапраўкі і ўзяць на борт да 250 пасажыраў. Boeing 787 Dreamliner быў адным з самых доўгачаканых пасажыркіх лайнераў. Яго спадзяваліся выкарыстоўваць на далёкіх лініях. Ён стаў першым пасажырскім лайнерам, у якім 50% вагі — кампазітныя матэр’ялы. «Боінг» заяўляе, што «Дрымлайнер» расходуе на 20% менш паліва за Boeing 767 такога ж памеру.

Кампанія Boeing планавала вывесці Dreamliner у камерцыйную эксплуатацыю яшчэ ў 2008 годзе, але гэтая падзея адкладалася некалькі разоў. Першы камерцыйны палёт гэтай машыны адбыўся 26 кастрычніка 2011 года. На сённяшні дзень Boeing паставіла 49 самалётаў пры 848 наяўных замовах.

Асноўныма канкурэнтамі Boeing 787 Dreamliner з’яўляюцца самалёты Airbus 330, Airbus 380, a таксама Airbus 350, які цяпер знаходзіцца на стадыі распрацоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?