Дазволены ўладамі «Марш» адбыўся ў Магілёве 25 лістапада. У мітынгу на стадыёне на вуліцы Чалюскінцаў удзельнічала каля пяцідзесяці чалавек. Акрамя міліцыі арганізатар мерапрыемства аплаціў паслугі медыкам і камунальнікам.

Дзмітрый Дзенісенка

Дзмітрый Дзенісенка

Суддзя Таццяна Рубіс прызнала прыхільніка ідэі славянскага адзінства вінаватым у парушэнні закону «Аб масавых мерапрыемствах». Падчас «Маршу» яго ўдзельнікі хавалі твары маскамі, што забараняецца законам.

Як стала вядома на судзе, парушэнне закона «Аб масавых мерапрыемствах» міліцыянты выявілі падчас прагляду відэаматэрыялаў.

Дзенісенка сваёй віны не прызнаў. Ён таксама звінаваціў суддзю ў неаб’ектыўным разглядзе справы:

«Рашэнне суддзі я лічу палітычна замоўленым. Я зьвязваю яго з агульнай сітуацыяй у Беларусі па прысячэнні любой грамадска-палітычнай актыўнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?