«Вашыя дзеткі задаюць пытанні? Чаму бывае дзень і ноч? Зіма і лета? Чаму планета Зямля — у космасе? З чаго складаюцца рэчывы? Што такое „хуткасць святла“? Чаму трэба з павагаю ставіцца да прыроды і берагчы яе? Як з непрыгожага вусеня атрымліваецца прыгожы матылёк? Адказы — у праграме „Прыгоды ды паходы“.

Гэтая праграма для вас і вашай малечы! Запрашаем у захапляльныя вандроўкі разам з Вожавужам, Свінтусам і Дашаю, падчас якіх нашыя маленькія гледачы даведаюцца пра свет вакол сябе, пра цікавыя падзеі ды здарэнні», — так анансуе беларускі незалежны тэлеканал сваю новую перадачу.

«Прыгоды і паходы» будуць паказваць на «Белсаце» раз на два тыдні. Першая серыя — ужо ў суботу, а 18:45.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?