За 10 месяцаў 2012 беларуска-латвійскую мяжу ў спрошчаным парадку перасеклі больш за 8100 латышоў і прыкладна 100 беларусаў. У сярэднім кожны латыш па дзевяць разоў уязджаў у Беларусь, беларусы ж выкарыстоўвалі права спрошчанага ўезду нашмат радзей, паведаміў БелаПАН памочнік начальніка Полацкага пагранічнага атрада Дзяніс Глебка.

Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Латвіі аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый уступіла ў сілу 1 лютага 2012 года. У канцы лютага консульствам Латвіі ў Віцебску былі выдадзеныя першыя дазволы на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне.

У прымежную тэрыторыю Беларусі ўключаныя сельсаветы трох раёнаў — Верхнядзвінскага, Мёрскага і Браслаўскага (Віцебская вобласць), а таксама гарады Верхнядзвінск, Мёры, Браслаў і пасёлак Відзы. З боку Латвіі гэта гарады Даўгаўпілс, Дагда, Краслава і Зілупе, а таксама шэраг прыгранічных валасцей Аглонскага, Дагдскага, Даўгаўпілскага, Зілупскага, Краслаўскага, Лудзенскага, Рэзэкненскага і Ілукстскага краёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?