PDF-копіі падручнікаў змешчаныя на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі, а таксама на партале Міністэрства адукацыі. Як адзначыў Сяргей Маскевіч,
школьнік, гімназіст можа бясплатна спампаваць падручнік на кампутар, планшэт, тэлефон і выкарыстоўваць у любы час -- як на ўроку, так і дома.Гэта дасць магчымасць навучэнцам, якія, напрыклад, маюць праблемы са здароўем, не насіць цяжкія партфелі.
У адкрытым доступе прадстаўлены толькі тыя падручнікі, аўтары якіх далі дазвол на апублікаванне ў інтэрнэце."У навучальным працэсе выкарыстоўваецца каля 150 падручнікаў, пакуль што каля 50 аўтараў падпісалі адпаведныя дакументы. Мы не плануем фарсіраваць гэты працэс, але працуем над тым, каб у бліжэйшы год вырашыць праблему", - адзначыў ён.
Таксама Сяргей Маскевіч распавёў, што ў планах міністэрства - да канца 2013-2014 навучальнага года распрацаваць адзіную электронную бібліятэку вучэбнай літаратуры.