Законапраект апублікаваны на сайце міністэрства.

«На тэрыторыі Украіны ўводзіцца час другога гадзінавага поясу (кіеўскі час) без штогадовага пераводу гадзіннікавай стрэлкі. Такі парадак вылічэння часу накіраваны на забеспячэнне паляпшэння стану здароўя грамадзянаў, павышэнне працаздольнасці насельніцтва, змяншэння колькасці аварый», — гаворыцца ў афіцыйным тлумачэнні. Калі закон будзе прыняты, ён пачне дзейнічаць 1 сакавіка 2013 года.

Украіна штогод двойчы пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў — у апошнюю нядзелю сакавіка і ў апошнюю нядзелю кастрычніка

На гэты момант розніца ў часе паміж Мінскам і Кіевам скаладае адну гадзіну — Менск жыве на гадзіну раней. Калі новы закон ва Украіне будзе прыняты, час Мінска і Кіева зраўняецца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?