Аб гэтым гаворыцца ва ўказе прэзідэнта № 33 ад 16 студзеня "Аб унясенні змяненняў ва ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 красавіка 2010 года № 194", апублікаваным на Нацыянальным прававым партале.

У адпаведнасці з дакументам дзяржава замацавала за сабой выключнае права на імпарт прадуктаў перапрацоўкі рыбы, якія класіфікуюцца кодам 1604 адзінай таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза (гатовая або кансерваваная рыба, ікра асятровых і яе замяняльнікі, выраб з ікрынак рыбы).

Імпарцёры прадуктаў перапрацоўкі рыбы будуць вызначацца на падставе адкрытых конкурсаў і рашэння спецыяльнай міжведамаснай камісіі не пазней трох дзён пасля правядзення яе пасяджэння.

Указ набыў моц пасля свайго апублікавання.

У 2010 годзе ўказам прэзідэнта № 194 быў дазволены свабодны ўвоз марской рыбы. За дзяржавай тады было замацавана выключнае права на ажыццяўленне імпарту прэснаводнай рыбы, прадуктаў перапрацоўкі рыбы і морапрадуктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?