У сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я хуткасць руху па Мінскай кальцавой аўтадарозе 17 студзеня часова абмежавана да 70 км/г, паведамляе прэс-служба ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць удзельнікаў дарожнага руху быць «вельмі ўважлівымі на гэтых участках вулічна-дарожнай сеткі і выконваць Правілы дарожнага руху з улікам увядзення часовых абмежаванняў». Таксама кіроўцаў просяць быць уважлівымі і асцярожнымі падчас руху па вуліцах з малой інтэнсіўнасцю транспарту, у дварах, на стаянках і ў месцах магчымага ўтварэння наледзі: на мастоў і пуцеправодаў, а таксама перад скрыжаваннямі, пешаходнымі пераходамі і прыпынкамі грамадскага транспарту.

Пешаходаў Дзяржаўтаінспекцыя просіць пераходзіць праезную частку толькі ў прызначаных для гэтага месцах і выкарыстоўваць у цёмны час сутак святлоадбівальныя элементы на верхняй вопратцы.

Паводле звестак Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, з 21 гадзіны 16 студзеня да 9 гадзін раніцы 17 студзеня ў Мінску выпала 10 мм ападкаў, што складае 23% месячнай нормы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?