Гэта 6 жніўня (панядзелак), Менскі гарадзкі суд.

11 ліпеня Юрась Алейнік падаў скаргу ў Менскі гарадзкі суд. Хлопец прасіў прызнаць сваю справу падведамаснай суду і паўторна перадаць на разгляд у суд Кастрычніцкага раёну.

Нагадаем, што грамадзкага актывіста Ю. Алейніка 15 траўня адлічылі з 4 курсу Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце за пропускі. Студэнт вырашыў адстойваць свае праз суд.

5 ліпеня судзьдзя Пракаповіч прызнала справу непадведамаснай суду. Пры гэтым яна спаслалася на тое, што статут Акадэміі кіраваньня не прадугледжвае для студэнтаў магчымасьці судовага абскарджаньня загадаў аб адлічэньні. Варта адзначыць, што гэтае рашэньне судзьдзя прыняла, калі практычна ўсе судовыя працэдуры былі выкананыя і працэс падыходзіў да завяршэньня.

Між іншым, адвакат, які абараніў правы Акадэміі ў судзе, звольніўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?