У Гомелі раніцай 17 студзеня з-за знойдзенага ў падвале стабілізатара ад міны былі эвакуяваны жыльцы пяціпавярхоўкі і наведвальнікі магазіна.

Каля 9 гадзін раніцы ў МНС паступіла паведамленне з камунальнага прадпрыемства «Савецкае», што ў падвале дома падчас рамонтных работ знойдзена мінамётная міна.

Як паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, да месца НЗ выехалі ратавальнікі і група размініравання, якія ў падвале дома па Рэчыцкай шашы знайшлі мінамётную міну, умураваную ў падлогу.

Былі эвакуяваны жыльцы дома, аднаго пад’езда суседняга дома, работнікі і наведвальнікі прылеглага магазіна.

Пры праверцы высветлілася, што ўмураваная ў падлогу была не міна, а толькі стабілізатар ад яе, які не ўяўляе небяспекі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?