Таксама будзе вывучана дзейнасць Беларускага прафесійнага саюзу супрацоўнікаў Акадэміі навук, Свабоднага прафсаюзу металістаў і Прафесійнага саюзу работнікаў прадпрыемства «Захад‑Транснафтапрадукт».
У прэс‑службе Міністэрства юстыцыі кажуць, што ўвага будзе звернута на адпаведнасць дзейнасці гэтых прафсаюзаў заканадаўству і іхнім статутам.