Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў парадак адбуксіроўкіу і эвакуацыі транспартных сродкаў. Адпаведныя нормы замацаваны ва ўказе № 36 ад 17 студзеня «Аб некаторых пытаннях прымусовай адбуксіроўку (эвакуацыі) транспартных сродкаў».

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, згодна з дакументам, працэдура прымусовай адбуксіроўкі і эвакуацыі будзе ажыццяўляцца тэхнічнымі сродкамі органаў унутраных спраў або іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі і арганізацыямі, у якіх уладальнікам кантрольнага пакета акцый з’яўляецца дзяржава.

Прымусова адбуксіраваныя транспартныя сродкі будуць захоўвацца на ахоўных стаянках, якія таксама знаходзяцца ў падпарадкаванні органаў унутраных спраў або іншых дзяржарганізацый. Дакумент вызначае, што канкрэтны пералік арганізацый, якія будуць займацца гэтай дзейнасцю, павінен быць вызначаны мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Акрамя таго, Лукашэнка надзяліў паўнамоцтвамі абласныя выканкамы і Мінгарвыканкам для зацвярджэння тарыфаў на работы па прымусовай эвакуацыі транспартных сродкаў. З гэтай нагоды ва ўказ № 72 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь» ужо ўнесены неабходныя змены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?