У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» 17 студзеня прайграла новасібірскай «Сібіры» з лікам 1:3 (1:0, 0:1, 0:2). Сустрэча прайшла на «Мінск-Арэне» ў прысутнасці 14.064 гледачоў.

У гаспадароў шайбу закінуў Джэф Плат (18.59);

Пасля 43 гульняў «Дынама» з 56 ачкамі займае чацвёртае месца ў дывізіёне Тарасава, восьмае ў Заходняй канферэнцыі і 16-е ў агульнай табліцы.

Каманда атрымала 13 перамог у асноўны час, 5 у авертайме, 1 па булітах, пацярпела 2 паражэнні па булітах, 3 у авертайме і 19 у асноўны час, закінула 100 і прапусціла 129 шайб.
Наступныя два матчы «Дынама» таксама правядзе дома:
19 студзеня — з хабараўскім «Амурам», 21-га — з новакузнецкім «Металургам».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?