Вядомаму расійскаму блогеру і апазіцыянеру Аляксею Навальнаму прад’явілі абвінавачванне ў канчатковай рэдакцыі па крымінальнай справе аб крадзяжах на прадпрыемстве «Кіраўлес».

Навальнага абвінавачваюць у «арганізацыі растраты чужой маёмасці ў асабліва буйным памеры», паведамілі ў Следчым камітэце Расіі (СКР). Па гэтым артыкуле апазіцыянеру пагражае да 10 гадоў калоніі.

«Па дадзеных следства, Навальны, з’яўляючыся дарадцам губернатара Кіраўскай вобласці, арганізаваў крадзеж маёмасці Кіраўскага абласнога дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства «Кіраўлес», уступіўшы ў змову з дырэктарам ТАА «Вяцкая Лясная кампанія» Пятром Афіцэравым і генеральным дырэктарам «Кіраўлес «Вячаславам Опалевым», — заявіў афіцыйны прадстаўнік СКР Уладзімір Маркін.

Па дадзеных следства, бюджэту Кіраўскай вобласці ў выніку крадзяжу 10 тысяч кубаметраў лесу была нанесена шкода на 16 млн рублёў (500 тыс. даляраў).

Навальны неаднаразова адмаўляў ўсе абвінавачванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?