14 лютага пачнецца Другі фестываль памяці Міхася Стральцова пад назвай «Вершы на асфальце» — трохдзённы паэтычны марафон мае ўсе шанцы стаць адной з самых гучных літаратурных імпрэз 2013 года. «Наша Ніва» звярнулася да паэта Андрэя Хадановіча, каб даведацца, якія цікавосткі чакаюць сёлета аматараў паэзіі.

«Наш фэст праводзіцца ў другі раз. — кажа спадар Хадановіч. — У мінулым годзе мы такім чынам адгукнуліся на круглую дату — 75-годдзе Міхася Стральцова, гэта адзін з самых яскравых беларускіх аўтараў ХХ стагоддзя, які заслугоўвае больш шырокай чытацкай любові. Да таго ж фэст выпадае на 14 лютага — Дзень Святога Валянціна, такі сабе цікавы знак».

У фестываля некалькі мэтаў, апроч ушанавання памяці Міхася Стральцова.

«

Мы хочам стварыць дыялог паміж літаратарамі розных пакаленняў
. — кажа Андрэй Хадановіч. — Бо зараз літаратары часцяком існуюць у замкнёных тусоўках, і не чуюць адзін аднога. Да таго ж Мінск мусіць мець вялікі паэтычны фестываль, які б адбываюся штогод. Былі спробы з „Вялікім княствам паэзіі“ і „Парадкам словаў“, мяркую, гэтыя фестывалі яшчэ вернуцца, але Стральцоўскі фестываль нішто не заменіць».

Па словах Андрэя Хадановіча, сёлета фестываль будзе міжнародным — на яго прыедуць паэты з Германіі, Літвы, Расіі, Украіны, Швецыі, упершыню завітаюць эстонцы.

Першы дзень будзе аддадзены пад міжнародны паэтычны слэм, другі дзень — традыцыйныя паэтычныя чытанні, а на трэці дзень адбудзецца некалькі прэзентацый, у тым ліку кніжных серыяў «Кнігарня пісьменніка» і «Пункт падліку». На фестывалі сустрэнуцца паэты рознага веку — ад жывых класікаў да самых маладых аўтараў. Да таго ж, на трэці дзень фэсту будзе прэзентавацца кніга пераможцаў конкурса імя Чэслава Мілаша —

кніга пад правакацыйнай назвай «Птушкі лёгкіх паводзінаў»
, а таксама адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурса імя Максіма Танка.

«Наш фэст мае назву „Вершы на асфальце“, але, мяркуючы па надвор’і, правільней было б назваць яго „Вершы на снезе“. — смяецца спадар Хадановіч. — Аднак паэты і аматары паэзіі — людзі па-добраму шалёныя, таму сумёты іх не спыняць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?