Як паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, такія вынікі лёсавання, якое прайшло 17 студзеня ў Мальмё (Швецыя).

Удзельнікамі 58-га міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2013» у Швецыі будуць 39 краін.

Першы паўфінал песеннага форуму адкрые Данія, а завершыцца кваліфікацыйны раўнд выступленнем прадстаўніка Малдовы. Таксама ў першым паўфінале выступаюць і галасуюць Харватыя, Украіна, Галандыя, Аўстрыя, Славенія, Эстонія, Расія, Літва, Сербія, Ірландыя, Кіпр, Чарнагорыя, Бельгія.

Другі паўфінал 16 мая адкрые Латвія, завершыць — прадстаўнік Румыніі. Усяго ў другім паўфінале выступіць 17 удзельнікаў.

Краіны вялікай пяцёркі (Італія, Іспанія, Германія, Францыя, Вялікабрытанія) і Швецыя, як арганізатар конкурсу гэтага года, аўтаматычна трапляюць у фінал, які пройдзе 18 мая. Аднак яны таксама транслююць паўфіналы і галасуюць за іх удзельнікаў. Італія, Швецыя і Вялікабрытанія будуць ацэньваць канкурсантаў першага паўфіналу, Германія, Францыя і Іспанія — другога.

Пад якім нумарам Алена Ланская выступіць у першым паўфінале 14 мая, стане вядома на сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый краін-удзельніц у сакавіку, калі прадзюсеры шоу вызначаць чарговасць выступленняў канкурсантаў у кожным паўфінале.
Сёлета арганізатары «Еўрабачання» адмовіліся ад традыцыйнага лёсавання. Яны размяркуюць удзельнікаў у такім парадку, у якім палічаць патрэбным, каб выключыць, да прыкладу, выступленне двух запар лірычных выканаўцаў.
Конкурс «Еўрабачанне-2013» пройдзе 14–18 мая.
Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу будзе весці канал «Беларусь 1».

Песня, з якой Алена Ланская выступіць на «Еўрабачанні»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?