У аўстралійскім Сіднэі 18 студзеня зафіксаваны самы гарачы за 150-гадовую гісторыю назіранняў дзень. Тэмпература ў горадзе паднялася да 45,8 градуса. Мінулы рэкорд, 45,3 градуса, быў пастаўлены ў 1939 годзе.

Спякота выклікае перабоі ў працы гарадскога грамадскага транспарту, піша The Sydney Morning Herald. Акрамя таго, у Сіднэі была прыпыненая праца манарэйкавай дарогі пасля таго, як пад ёй загарэлася трава.

З-за спёкі ў Аўстраліі разгарэліся лясныя пажары, цяпер большасць з іх бушуе ў штатах Новы Паўднёвы Уэльс і Вікторыя.

Дослед: марожанае растаяла ў руках менш чым за 7 хвілін — відэа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?