Імпрэзу распачаў Дзед Мароз ігрой на раялі.

Імпрэзу распачаў Дзед Мароз ігрой на раялі.

Гледачы.

Гледачы.

Падчас афіцыйных прамоў дзяўчаткі гарэзілі і ўсміхаліся.

Падчас афіцыйных прамоў дзяўчаткі гарэзілі і ўсміхаліся.

Некаторыя дзеці бавіліся на лесвіцы.

Некаторыя дзеці бавіліся на лесвіцы.

Узнагароджванне праводзіла дырэктарка музея Зінаіда Камароўская.

Узнагароджванне праводзіла дырэктарка музея Зінаіда Камароўская.

Не ўсім журналістам хапіла месца ў асноўнай залі.

Не ўсім журналістам хапіла месца ў асноўнай залі.

Першы аўтограф.

Першы аўтограф.

Апладысменты пераможцам.

Апладысменты пераможцам.

Два ахоўнікі пільнуюць маршрут дзяўчатак.

Два ахоўнікі пільнуюць маршрут дзяўчатак.

Яны перамаглі ў катэгорыі «Творчыя работы малодшых школьнікаў». Дзяўчынкі сказалі, што беларускай мове іх вучаць настаўнікі і выказалі жаданне, каб у школе было больш заняткаў беларускай. Дома ж з бацькамі Дар’я і Настасся размаўляюць па-расейску.

Другакласніца Дар’я і трэцякласніца Настасся даслалі на спаборніцтва апавяданне пра снегавіка і казку пра аднарога. Пісалі яны па-беларуску. Дар’я сказала, што з напісаннем сачынення крыху дапамагала маці: «Матуля дапамагала перакладаць некаторыя словы з расейскай на беларускую», — распавяла дзяўчынка.

На імпрэзу дзяўчатак прывезла мама — Ганна Лукашэнка. Іх суправаджалі два ахоўнікі. Журналістаў сабралася столькі, што не ўсім хапіла месца ў асноўнай зале.

А дзяўчаткі нават падчас афіцыйных прамоваў гарэзілі і ўсміхаліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?