18 студзеня па вуліцы Дзяржынскага ў Гродне пры правядзенні работ па дэмантажы недаўзведзенага адміністрацыйнага будынка перакулілася аўтавышка.

У яе калясцы на вышыні прыблізна сямі метраў знаходзіліся тры чалавекі — адзін з іх загінуў, двое атрымалі шматлікія траўмы.

Выкарыстоўваючы аварыйна-ратавальны інструмент Weber і аўтакран, ратавальнікі дэблакавалі пацярпелых, якія апынуліся пад грудай жалеза і абломкамі. Яны шпіталізаваны ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. На месцы здарэння працуюць прадстаўнікі пракуратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?