На папулярным польскім
Выявы дакумента замалыя і цяжка нешта прачытаць, але як пазначае прадавец — браты атрымалі ад маці Ганны Глебаўны Корсак (герб Корсак) маёнтак Стайкі (ці Стойкі).Згодна з дамовай, гэты маёнтак яны аддалі пад заклад Хехлоўскаму. «Па 100 коп грошай літоўскіх, лічаць грошы по 10 пенендзы белых, а в копе по 60 грошай», — можна разглядзець напрыканцы дамовы. Ніжэй тэкста маецца 6 пячатак, тры з якіх — герба Любіч. На паперы маецца таксама і вадзяны знак з тым самым гербам.
Тэкст дамовы месціцца на шасці старонках, а ўсяго іх ў дакуманце — восемь.
Прадавец сцвярджае, што дакумент арыгінальны. На жаль, ён не пазначыў ці згодны прадаць і выслаць дакумент за мяжу. Але на сайце ёсьць магчыма задаць пытанне прадаўцу і дамовіцца аб ўмовах продажу і разліку.Пачатковы кошт дамовы прадавец азначыў у 850 злотых (прыкладна 200 еўра). Аўкцыён сканчаецца 31 студзеня.