У Ашмянскую цэнтральную раённую бальніцу 18 студзеня паступіла дзяўчынка 15 гадоў з прыкметамі генералізаванай формы менінгакокавай інфекцыі, менінгакокцэміі, імгненным цячэннем.

Напярэдадні, у ноч з 17 студзеня на 18 студзеня, атрымала пераахаладжэнне на катку. Ноччу дзяўчынку то калаціла, то кідала ў жар. У 7.30 бацькі памералі тэмпературу — 39С, выклікалі хуткую дапамогу. Пасля агляду педыятра, у 9.00 дзяўчынка была шпіталізавана ў інфекцыйнае аддзяленне. Ужо ў стацыянары ў 11.00 з’явілася сып, і пацыентку перавялі ў аддзяленне рэанімацыі. Узятыя ўсе неабходныя аналізы, было пачата інтэнсіўнае лячэнне. Стан дзяўчынкі палепшылася, але яна мае патрэбу ў далейшым інтэнсіўным лячэнні.

Канчатковы дыягназ будзе выстаўлены па заключэнні бактэрыялагічных лабараторый, якое робіцца, пасля вырошчвання ўзбуджальніка і яго распазнавання.

Ашмянская ЦРБ просіць уважліва ставіцца да свайго здароўя і здароўя сваіх блізкіх. Пазбягайце пераахаладжэння арганізму, якое зніжае імунітэт і дазваляе развіцца захворванні.

Неабходна своечасова звяртацца па медыцынскую дапамогу.

Нагадаем, што на мінулым тыдні ў Ашмянах ад менінгакокавай інфекцыі памерлі двое дзяцей: дзяўчынка 14-і гадоў і хлопчык 4-х гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?