Увечары 18 студзеня, каля 9-й вечара супрацоўнікі АМАПу зашкодзілі хардкор-канцэрту, які праходзіў у клубе «Рок-кавярні», паведамляе «Віртуальны Брэст».

Усіх гледачоў і музыкаў затрымалі й даставілі ў апорны пункт міліцыі ў мікрараёне «Паўднёвы». Перапісалі прозвішчы ды імёны затрыманых, зрабілі іх фотаздымкі, але да 23.00 усіх адпусцілі.

Прычыны затрымання названыя не былі. Агулам, паводле розных крыніц, было затрымана ад 50 да 70 чалавек. Афіцыйнай інфармацыі пра гэты факт пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?