У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» на сваёй пляцоўцы выйграла ў «Амура» (Хабараўск) 4:1 (3:0, 1:0, 0:1). Дзве шайбы закінуў Кулакоў, па адной Стэплтан і Мялешка.

«Дынама» з «Данбасам» дзеліць 8 і 9-я месцы ў Заходняй канферэнцыі. Абедзве каманды ў 44 гульнях маюць па 59 балаў. Да канца рэгуляркі камандам засталося па 8 матчаў.

Наступную гульню «Дынама» правядзе ў панядзелак супраць «Металурга» з Новакузнецка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?