У навагоднюю ноч канал АНТ зрабіў годны падарунак сваім гледачам: зоркі беларускай эстрады праспявалі замежныя хіты на роднай мове.
Некаторыя меламаны схапіліся за галаву — маўляў, няякасны прадукт! Але шмат хто з чытачоў «Нашай Нівы» жаліліся, што прапусцілі канцэрт, і пыталіся, дзе яго можна ўбачыць. Тыя адзінкавыя песні, якія траплялі ў інтэрнэт раней (напрыклад, песня Брытні Спірс у выкананні Ксеніі Сітнік і Макса Лорэнса), набіралі дзясяткі лайкаў і тысячы праслухоўванняў.
І вось цяпер ў сеціве з’явілася відэа ўсяго навагодняга канцэрта. Ці падабаецца вам падыход, абраны АНТ?

Настасся Віннікава і Пятро Ялфімаў — It’s My Life

Іскуі Абалян і Арцём Міхаленка — «Эўфорыя»

«Топлес» і «Цягні-Штурхай» — «Пасярод ночы»

Дзмітрый Урангель і «Аляксандра і Канстанцін»

Георгій Калдун і Настасся Шавярэнка — «Сваё кіно»

Дзмітрый Сайкоў і Святлана Агарвал — «Індыя — мара мая»

Аня Шаркунова і «Крылья» — «Я люблю цябе як песню»

Аляксей Хлястоў і Barbara Grave de Peralta — «Бамба»

Ларыса Грыбалёва і «Open Space»

Наталі Рашэ і Аляксандр Кірынюк — «Новы стыль»

Ксенія Сітнік і Макс Лорэнс — «Упс! Дык гэта гульня»

Таццяна Лазоўская і Іван Буслай — «З Новым годам!»

Ірына Дарафеева і Яўген Слуцкі — «Дзінь-дзінь-дон»

Удзельнікі дзіцячага праекта «Я спяваю!» — «Новы год»

Алена Ланская і Егіазар Фарашан — «Снежны вальс»

Вікторыя Алешка і Віталь Варанко — «Танга»

«Дразды», Саша Лакціёнава і «Palladium Electric Band» — «Новы год»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0