У маладога чалавека, які напаў на трыбуне на лідара балгарскай партыі Ахмеда Дагана, быў газавы пісталет.

Пра гэта паведаміў у сваіх навінах тэлеканал Еўраньюс.

Як паведамлялася раней, балгарскі палітык турэцкага паходжання, лідар партыі «Рух за правы і свабоды» Ахмед Даган прамаўляў на партыйным з’ездзе,

калі на сцэну ўварваўся невядомы мужчына і накіраваў пісталет на галаву прамоўцы. Падалося, што маладзён стрэліў, а пісталет зрабіў асечку.

Пісталет быў газавым. Нападніка неадкладна схапілі і жорстка збілі.

Ахмед Дэмір Даган з’яўляецца заснавальнікам і нязменным лідарам створанага ў 1990 годзе «Руху за правы і свабоды», які з ліберальна-дэмакратычных пазіцый адстойвае інтарэсы балгарскіх мусульман — галоўным чынам турак, якія складаюць 12% насельніцтва краіны.

Пачынаючы з 1990 года Даган уваходзіў ва ўсе склады парламента, а яго партыя атрымала статус малодшага партнёра ў дзвюх міжпартыйных кааліцыях, што фармавалі ўрад Балгарыі з 2001 па 2009 год.

У выступе, які перапыніў чалавек з пісталетам, палітык павінен быў абвясціць пра свой сыход на пенсію, паведамляе Lenta.ru.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?