21,4% кансалідаванага бюджэту Брэсцкай вобласці за 2012 год сфарміравана 10 буйнымі плацельшчыкамі, паведамляе прэс-цэнтр Міністэрства па падатках і зборах.

Найбуйнейшымі плацельшчыкамі рэгіёну з’яўляюцца Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод «Белалка» (7,4% паступленняў кансалідаванага бюджэту вобласці), прадпрыемствы «Брэстэнерга» (2,6%) і «Граніт» (2,0%).

У спіс самых буйных падаткаплацельшчыкаў таксама трапілі прадпрыемствы «Брэстгазаапарат» (1,8%), «Беларусьнафта-Брэстаблнафтапрадукт» (1,6%), «Санта Брэмар» (1,4%), філіял ЗАТ «Атлант — БСЗ» (1,2%), прадпрыемства «Маньковічы», што разлівае гарэлку (1,2%), «Брэсцкае піва» (1,1%), Пінскі вінаробны завод (1,0%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?