Такім былы работнік пракуратуры прыйшоў у Дом-2.
Такім быў Січкар, пракурорскі работнік.
У Доме-2 героі публічна шукаюць сабе пару і з ёй жывуць.
Січкар - новы жыхар Дома-2 (злева).
Былы ваенны юрыст з Беларусі Сяргей Січкар стаў удзельнікам рэаліці-шоу «Дом-2». Мяркуючы па здымку, дасланаму нам чытачом, Сяргей Січкар служыў у ваеннай пракуратуры.
Вось што Сяргей піша пра сябе на сайце «Дом-2»:
«Мяне завуць Січкар Сяргей Валер'евіч. Нарадзіўся 13 кастрычніка 1986 у Рэспубліцы Беларусь, у горадзе Смаргонь. Пасля заканчэння школы паступіў у Беларускі дзяржаўны універсітэт на ваенны і юрыдычны факультэт. Затым, пасля паспяховага заканчэння вышэйшай навучальнай установы, мне «вельмі пашанцавала», і я адправіўся абараняць радзіму. У горадзе Мінску я быў начальнікам юрыдычнай службы. Праслужыўшы, я зразумеў, што гэта не маё. Год таму я звольніўся і пераехаў у Маскву. Зараз працую юрыстам у кампаніі. Акрамя гэтага часам падзарабляю фітнес-інструктарам. На Дом-2 прыйшоў за сваім каханнем».
Рэаліці-шоу «Дом-2» выходзіць на расійскім тэлеканале ТНТ з мая 2004 года. З’яўляецца паслядоўнікам рэаліці-шоу «Дом». У ім сямейныя пары, а таксама пары, што збіраюцца ажаніцца, з дапамогай адмыслоўцаў будуюць дом. Уладальнікам жытла робіцца пара, за якую ў фінале прагаласуюць гледачы. У свой час вядучымі шоу былі спявак Мікалай Баскаў, гімнастка Святлана Хоркіна, а таксама Ксенія Сабчак.