Паўабаронца «Інтэра» Уэслі Снэйдэр узгадніў умовы асабістага кантракту з «Галатасараем», інфармуе афіцыйны сайт турэцкага клуба.

Сума трансферу склала 7,5 млн еўра, а сам капітан зборнай Галандыі будзе атрымліваць каля 5,5 мільёнаў еўра ў год. Тэрмін дзеяння пагаднення разлічаны на 3,5 года.

«Я вельмі рады, што дасягнуў пагаднення з «Галатасараем». З нецярпеннем чакаю, калі надзену футболку майго новага клуба. Ведаю, людзі ў Турцыі вельмі любяць футбол.
Сам я знаходжуся ў добрай форме і спадзяюся згуляць ужо ў наступным матчы супраць «Бешыкташа», — сказаў Снэйдэр.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?