Пахаванне журналіста Юрыя Гуменюка адбудзецца ў сераду а 17-й гадзіне на гродзенскіх могілках «Азот». З 16 да 17 гадзіны там жа ў мемарыяльнай зале адбудзецца развітанне.

Юрыя Гуменюка не стала 19 студзеня. Вядома, што ён выпаў з дзявятага паверха інтэрната па вуліцы Сухамбаева ў Гродне.

У журналіста засталася маці-пенсіянерка, з якой ён жыў у прыватным доме недалёка ад цэнтра горада. Міліцыя сярод іншых разглядае версію самагубства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?