Захір Шах |
Захір Шах нарадзіўся ў 1914 г., атрымаў адукацыю ў Францыі і стаў каралём у 1933 г., калі забілі яго бацьку.
Апошні кароль з пуштунскай дынастыі цешыўся любоўю і павагай аўганцаў, бо ягоная эпоха зьвязана зь мірам, стабільнасьцю і палітычнымі рэформамі.
Пры Захір Шаху жанчыны атрымалі доступ да адукацыі і магчымасьць галасаваць, у краіне зьявілася свабодная прэса. Захір Шах запрасіў замежных дарадцаў, заснаваў першы сучасны ўнівэрсытэт і нямала зрабіў для разьвіцьця культурных і гандлёвых дачыненьняў Аўганістану з Эўропай.
У ліпені 1973 г., калі кароль знаходзіўся ў Італіі лячыўшы вочы, яго стрыечны брат Махамад Дауд арганізаваў дзяржаўны пераварот. Дауд быў супраць пашырэньня сувязяў з Захадам. А потым Аўганістан стаў арэнай міжфракцыйных разборак і войнаў.
Захір Шах правёў у выгнаньні трыццаць год і вярнуўся ў краіну пасьля падзеньня рэжыму талібаў. Ён не пагадзіўся выстаўляць сваю кандыдатуру на выбарах кіраўніка дзяржавы, адчыніўшы такім чынам дарогу да ўладу Хаміду Карзаю. У былога караля Аўганістана было восем дзяцей . Адзін зь іх памёр у Рыме ў 2002 г.