«Арт-Сядзіба», тройчы закрытая цягам 2012 года, пераўтварылася ў грамадскае агенцтва — цяпер «сядзібаўцы» робяць «усё тое самае», толькі ў розных месцах, паступова перабіраючыся ў інтэрнэт.

«Мы вырашылі стварыць мультымедыйны партал «Арт-Сядзіба online», які запрацуе цягам месяца. — расказвае заснавальнік «Сядзібы» Павал Белавус. — Мы правядзем школу арт-журналістыкі для людзей, якія надалей будуць працаваць з намі. Галоўнае для нас зараз, гэта зрабіць праект, адрозны ад 34mag.net ці kyky.org».

«У нас засталіся добрыя адносіны з арганізатармі розных мерапрыемтсваў, — кажа Белавус. — Таму цяпер мы праводзім невялікія кінапаказы, лекцыі і кватэрнікі, людзі з намі актыўна супрацоўнічаюць. Ці не баімся мы, што гэтыя мерапрыемствы могуць сарвацца, з-за ўдзелу «Сядзібы»? Раней было прасцей — было памяшканне, якое можна прыйсці і закрыць. Але саму ідэю і з’яву закрыць немагчыма. Зараз нам дапамагаюць з памяшканнямі партнёры і сябры — тыя, у каго ёсць кватэры, дзе можна збірацца».

Сайт «Арт-Сядзібы» ўжо існуе, пакуль што адрас перанакіроўвае наведнікаў у суполку «Укантакце», але неўзабаве партал запрацуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?