Кароль Бахрэйна Хамад бен Іса аль-Халіфа прапанаваў розным палітычным сілам краіны пачаць дыялог па пытанні аб будучыні краіны. Заклік прагучаў напярэдадні другой гадавіны пачатку акцый пратэсту на Блізкім Усходзе.

Масавыя хваляванні пачаліся ў Бахрэйне ў сярэдзіне лютага 2011 года. Арганізатарам акцый пратэсту на Жамчужнай плошчы сталіцы краіны горада Манама выступіла шыіцкая большасць, якая патрабуе пашырэння сваіх правоў.

Прадстаўнікі апазіцыйных шыіцкіх фракцый заявілі, што гатовыя прыняць прапанову манарха без папярэдніх умоваў.

Увосень мінулага года суніцкія ўлады краіны забаранілі правядзенне любых акцый пратэсту і публічных мерапрыемстваў.

На Жамчужнай плошчы сталіцы Бахрэйна горада Манама праходзілі ўсе маштабныя антыўрадавыя акцыі, а манумент у выглядзе шасці ветразяў і жамчужыны ў яе цэнтры стаў сімвалам барацьбы за свабоду. 18 сакавіка 2011 г. улады вырашылі знесці знакаміты помнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?