Паведамленне пра гэта з'явілася на сайце брытанскай арганізацыі Index on Censorship («Індэкс цэнзуры»).

«Алесь Бяляцкі з'яўляецца выбітным праваабаронцам, які прысвяціў сваё жыццё дапамозе ахвярам парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.

Штогадовая прэмія «Індэкса цэнзуры» сёлета будзе ўручацца 13-ы раз, лаўрэаты будуць уганараваныя ў намінацыях «Журналістыка», «Лічбавая свабода», «Мастацтва» і «Адстойваньне пазіцыі». Прэтэндэнтам на прэмію менавіта ў апошняй намінацыі з'яўляецца беларускі праваабаронца. Разам з Алесем Бяляцкім на ўзнагароду сёлета прэтэндуюць 15-гадовая барацьбітка за права на адукацыю Малала Юсафзай з Пакістану, моладзевы рух Girifna з Судану і брытанская ініцыятыва Hillsborough Family Support Group.

«Сёлетнія намінанты — гэта людзі, якія праявілі надзвычайную мужнасьць у выказваньні сваіх поглядаў, барацьбе з цэнзурай і несправядлівасцю, шмат хто з іх робіць гэта ў вельмі скаладаных умовах», — адзначыла выканаўчы дырэктар «Індэкса цэнзуры» Кірсці Х’юз.

Лаўрэаты прэміі будуць вызначаныя на гэтым тыдні. Уганараванне адбудзецца ў Лондане 21 сакавіка.

Index on Censorship — міжнародная арганізацыя са штаб-кватэрай у Лондане, мэтай якой з'яўляецца падтрымка свабоды выказвання. Арганізацыя актыўна сочыць за сітуацыяй у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?