Мова1919

Беларуская мапа, або Дзе мой край?

— Знаешь, а ведь я тоже из деревни приехал. Там-то все по-белорусски разговаривали. А здесь как умеешь, так и говоришь. Лишь бы кто понял, — сказаў, нібыта апраўдваючыся, мне некалі адзін выпадкова сустрэты мужчына, невыразнага сацыяльнага статусу. — Я бы тоже размаўляў, если бы все разговаривали.

А зусім нядаўна яшчэ адзін тып, відавочна бяздомны, папрасіўшы дапіць бутэлечку «Колы» і пачуўшы ў адказ «калі ласка», здзіўлена адказаў невыразнае «дзякуй». І дадаў: «Университет?.."

У выпадках размовы з прадстаўнікамі сферы паслугаў беларускай у адказ не пачуеш, затое зловіш на сабе лагодна-варожы позірк, нібыта ў душы суразмоўцы сутыкаюцца радасць, выкліканая роднымі гукамі, і ўбіты прапагандай лёгкі страх адначасова.

Вось так і жыву, прыязджаючы на Бацькаўшчыну і не разумеючы, вораг я, «студзент» або «сектант», як назваў мяне былы аднакласнік. Ён жа скончыў ПТВ і ведае, што «беларускамоўныя» — гэта адгалінаванне пратэстанцкай царквы, ці проста «сектанты».

З іншага боку, вось прыязджаю ў Мінск, заходжу ў кавярню, краму дызайнерскіх рэчаў, кнігарню — і бачу зусім іншае, роднае, звыклае. Павагу. Да культуры, людзей, кніг і мастакоў. Спачуванне «працоўнаму класу», сацыяльным працаўнікам. Адчуваю нянавісць — і гэта важна! — да сексотаў ды іншых з гэтае пясочніцы. Боль за Радзіму, які перамяжоўваецца то з адчаем, то з надзеяй. Я чую людзей, якія ганарацца самі сабою і якім не сорамна перад сабою.

Мова ў такіх месцах — статусны прывілей. За рэчы, зробленыя рукамі беларусаў, выстаўляюцца адпаведныя еўрапейскія цэны, як пашана творчасці. За каву, якую прынясуць са словамі «частуйцеся на здароўе» спытаюць болей, чым проста за «кофе». Але кніга, якая змяшчае дзве беларускія мовы (тарашкевіцу і лацінку), прадаецца за сімвалічную суму, бо гэта духоўны скарб — ён не мае цаны.

Пасля такой Беларусі пачуваешся лепей. Але вось у жыццё ўрываецца гіперрэальнасць.

І тут вельмі цікава, бо новыя мапы ад «Яблыка» й «Нокіі» ведаюць у Беларусі толькі МКАД ды чатыры дарогі, якімі можна даехаць да Украіны й Расіі. Сайты шматлікіх сусветных брэндаў прапануюць абраць краіну для сэрвіснага абслугоўвання сваіх тавараў, паказваючы сусветную мапу, дзе, выбраўшы еўрапейскі, азіяцкі ці любы іншы рэгіён, ты ніколі не знойдзеш Беларусі. І я, жывучы ў Літве, задумваюся: «Вось краіна, дзе й трох мільёнаў людзей не налічыш, маладая, як і Беларусь, але для яе ёсць усе паслугі ў свеце. А для маёй краіны няма нічога, акрамя прапановаў з усходніх даляглядаў. Можа, яна ўсё ж не існуе, калі вялікія транскантынентальныя карпарацыі не заўважаюць рынку памерам амаль у дзесяць мільёнаў чалавек?» І робіцца сумна. Збіваюся з панталыку.

Тады я адкрываю сацыяльныя сеткі, дзе крывым адбіткам рэчаіснасці ёсць родная мова інтэрфэйсу і кантэкставая рэклама прапануе паслугі для беларусаў, дый саміх землякоў бачна нашмат выразней. Яны абмяркоўваюць падзеі, спрачаюцца пра ўсё на свеце й радыя, што хоць тут ім ніхто не замінае. За імі проста сочаць, але гэта няважна. Вось перад выхадам восьмай «вінды» шмат было радасці, бо супрацоўнікі «Майкрасофта» абяцалі, што будзе мова і для нас. Але выйшла АС, а там зноў ні нас на мапе, ні мовы на экране. Пажартавалі? Не адказваюць на пытанні. Можа, спалохаліся?

Можа, гэта не краіна беларусаў, а чыясьці іншая? Можа, нездарма «Бацькаўшчына» гучыць ужо крыху здзекліва, а «Радзіма» — крыху па-расійску? І нават беларуская рэклама на білбордах: «ма—ма=мо-ва//Любіш маму?» — насцярожвае, бо гэта хаця й вельмі міла, але вельмі небяспечна. Няўжо людзі самі ўжо не здольныя гэтага зразумець, і ім трэба пра гэта нагадваць? Ці проста мову так бульварна спрабуюць перафарбаваць з бел-чырвона-белых у чырвона-зялёныя колеры?

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць