У вёсцы Хоўхлава Маладзечанскага раёна пры пажары загінуў пяцігадовы хлопчык.

Як паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС, паведамленне пра пажар у прыватным жылым доме паступіла ў 12 гадзін 22 студзеня ад суседзяў. Жыллё знаходзіцца на балансе адкрытага акцыянернага таварыства «Хохлава». Будынак гарэў адкрытым полымем. Ратавальнікі, які прыбылі да месца выкліку, ліквідавалі пажар. Пасля гэтага ў доме было знойдзена загінулае дзіця 2007 года нараджэння.

Як высветлілася, 22-гадовая маці хлопчыка, рабочая ААТ «Хоўхлава», была на працы, з

а дзіцем павінен быў наглядаць яе 25-гадовы сужыцель. Але мужчына, паклаўшы дзіця спаць, выйшаў у магазін. Адсутнічаў прыкладна гадзіну.

Жанчына прывезла сына ад бабулі з суседняй вёскі Селеўцы, дзе ён хадзіў у дзіцячы сад, за паўтары тыдні да трагедыі, бо хлопчык захварэў.

Ратавальнікі-пажарныя расцэньваюць кожны выпадак пакідання дзіцяці без нагляду як надзвычайнае здарэнне.
Прававую ацэнку дзеянням дарослых, якія пакінулі без нагляду малалетняе дзіця, дасць следства.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?