Маскоўскім РУУС Мінска распачата справа па ч. 2 арт. 205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ў дачыненні да вучаніцы 8‑га класа адной з сярэдніх школ сталіцы.

Як паведамілі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, 23 чэрвеня школьніца ўчыніла крадзеж трох бутэлек гарэлкі і дзвюх бутэлек віна ў сваёй маці. Пасля правядзення следчых дзеянняў дзяўчына адпушчана пад абавязацельства аб яўцы.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0