Валянцін Цішко хоча змяніць стаўленне цэркваў да людзей гомасэксуальнай арыентацыі. Фота з Facebook.com.

Валянцін Цішко хоча змяніць стаўленне цэркваў да людзей гомасэксуальнай арыентацыі. Фота з Facebook.com.

Група з 15 вернікаў з усёй Беларусі згуртаваліся ў супольны праект «Рух ЛГБТ-хрысціян Беларусі Mysterium Fidei». Mysterium Fidei перакладаецца з лаціны як «Таямніца веры».

У ініцыятыўную групу ўвайшлі як праваслаўныя, так і рыма-каталікі ды ўніяты.

Яны маюць намер дабіцца, каб цэрквы змянілі сваё стаўленне да гомасэксуалаў. На думку арганізатараў, трэба «давесці да ўсіх хрысціянаў Беларусі нескажоную праўду аб рэлігіі і яе стаўленні да гомасексуальнасці».

На сёння толькі частка пратэстанцкіх цэркваў — англіканская царква Брытаніі, ЗША, Аўстраліі, лютэранскія цэрквы Швецыі, Даніі, Нідэрландаў — талерантна ўспрымаюць людзей аднаполай сэксуальнай арыентацыі і дазваляюць ім станавіцца святарамі. У Каталіцкай і Праваслаўнай цэрквах працягвае пераважаць стаўленне да гомасэксуалізму, калі ён практыкуецца, як да грэху. Хрысціяне веры евангельскай таксама ставяцца да аднаполага кахання крайне негатыўна. Тым не менш, усё часцей у царкоўных колах гэтую з’яву інтэрпрэтуюць як рэальнасць, што можа падпарадкоўвацца тым жа маральным нормам, што і жыццё астатніх людзей.

Каардынатарам «Таямніцы веры» стаў Валянцін Цішко. Родам з Маладзечна, ён жыве ў Мінску. Працаваў грузчыкам, бухгалтарам. Раней ён арганізоўваў пікетаванне сядзібу Партыі БНФ з крытыкай гамафобных выказванняў некаторыях яе кіраўнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?