Ад заўтрашняга дня ў кінатэатрах Мінска пачынае ісці "Лінкальн" Стывена Спілберга.
У гэтым кіно паказаная гісторыя апошніх месяцаў прэзідэнта ЗША. Фільм прываблівае не толькі яскравасцю адлюстравання эпохі Грамадзянскай вайны. Гэта драма ідэй, адзначае Wall Street Journal. "Адлюстраванне палітычнага працэсу ў фільме захапляе – ён паказаны вельмі жывым.
Вы будзеце ўражаныя палітыкай тых часоў: вір абвінавачванняў, даносаў, прадажнасці пад маскай дабрадзейнасці, непрыкрытай прадажнасці і нарэшце шчырай дабрадзейнасці, якая змагаецца пасярод гэтага – моцны кантраст з сённяшнім днём, калі палітыка ператварылася ў вартую жалю пантаміму, дзе палітыкі баяцца сказаць рэзкае слова, каб не нашкодзіць рэйтынгу".
Больш беларускіх трэйлераў да фільмаў сусветнага кінематографу -- глядзіце на сайце Кінаконг.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0